Спадчына: Футбол
Чацвер, 10 Красавік 2025 11:40
2025 г. — 65 гадоў з часу стварэння футбольнага клуба «Дынама–Брэст» (Брэст; 1960), установы фізічнай культуры і спорту
У г. Брэсце пры спартыўным таварыстве «Спартак» у 1960 г. была сфарміравана футбольная каманда, яе ўзначаліў старшы трэнер з Мінскага інстытута фізкультуры Віталій Аляксандравіч Касянюк (1953–1994). Другі трэнер — Анатоль Аляксандравіч Захараў. Капітан каманды — Сяргей Ільін. Свой першы матч спартакаўцы правялі 12 красавіка ў Бандэрах Малдаўскай ССР супраць мясцовага «Ністру» з вынікам 5 : 1 на карысць брэстаўчан.